Музею Беларускага Палесся ў Пінску – 90 гадоў



Адзін са старэйшых музеяў краіны – Музей Беларускага Палесся ў Пінску, які адзначае 90-я ўгодкі. Ініцыятыва пра заснаванне ўстановы належала польскаму даследчыку, выхаванцу гістарычнай школы Ягелонскага ўніверсітэта Раману Гарашкевічу. Музей месціцца ў будынку езуіцкага калегіума, які называюць патрыярхам пінскай мінуўшчыны.

У фондах музея налічваецца звыш 66 тысяч адзінак асноўнага фонду і болей 16 тысяч адзінак навукова-дапаможнага фонду. Музей стаў культурна-асветніцкім цэнтрам і захаваў свой статус нават у часы Другой сусветнай вайны.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота uzda.museum.by