Як забівалі заходніх беларусаў у 1939-ым



1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна. Гітлераўская Германія напала на Польшчу. Шмат заходніх беларусаў – жаўнераў Войска польскага – загінула не на полі бою, а ад куль савецкіх вайскоўцаў на мірнай Кобрыньшчыне, калі ім удавалася вырвацца з нямецкага палону. Ля вёскі Бухавічы мясцовыя жыхары выдалі савецкім танкістам шасцярых жаўнераў з-пад Баранавіч, кажа сведка тых падзей, 84-гадовая Марыя Мартысюк:

Савецкія танкісты прыгналі іх туды, да рова. Там яны плакалі, станавіліся на калені і прасілі, казалі, што ніякая яны не банда, што нікога яны не рабавалі і не забівалі, а проста прабіраліся дахаты. Дык не. Быў тут такі сабака, які крычаў: «Расстраляць!» І расстралялі іх. Пасля паздымалі з іх адзенне, боты, бо ўсё добрае было.

Прадпрымальнік з Кобрыні Васіль Андраюк косіць штогод траву ля невялікага сціплага жалезнага крыжа на месцы пахавання жаўнераў. Ля крыжа стаяць лампадкі. Сям’я грамадскага актывіста Аляксандра Меха сёлета ўшанавала памяць шасці нявінна загінулых ахвяр Другой сусветнай вайны букетам ружаў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя