Справа 1939 г. “НКВД СССР – адзін з арганізатараў Другой сусветнай вайны”



1 верасня 1939 года Трэці Рэйх напаў на Польшчу. Праз 17 дзён Чырвоная Армія распачала “вызвольны паход” на тэрыторыю Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі “для абароны беларускіх і ўкраінскіх братоў”.

Так, прынамсі, сцвярджалася і ў савецкіх падручніках, і ў тых дапаможніках па Сусветнай гісторыі, па якіх цяпер выкладаюць ў школах Рэспублікі Беларусь.

Але падручнікі тыя не тлумачаць: як, паводле пакта Рыбентропа-Молатава, той “вызвольны паход” рыхтаваўся і якім чынам Чырвоная Армія каардынавала свае дзеі з тым жа Вермахтам. А ўжо пра дзейнасць НКВД перад так званым “вызвольным паходам” і пад час яго ніводны падручнік не згадвае і пагатоў…

Падрыхтоўка да “вызвалення заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх братоў” адбывалася не спантанна. Выведка НКВД узмацніла працу на польскім кірунку адразу пасля падпісання пакту Рыбентропа-Молатава.

НАРОДНОМУ КОМИССАРУ ВНУТРЕННИХ ДЕЛ СОЮЗА ССР

КОМИССАРУ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ 1 РАНГА

тов. Берия Л. П.

г. Москва

По материалам (…) полученным путем перехвата телеграмм польской и румынской полицейской сети, а также от нашей закордонной агентуры по линии погранотрядов, положение на территории Польши (…) характеризуется следующими данными.

Начиная со второй половины августа Польша усиленно перебрасывала на свою западную границу воинские части, дислацировавшиеся возле наших границ.

Нами зафиксирована переброска на польско-германскую границу в полном составе и боевом снаряжении – воинских частей из пограничных городов (…)

В казармах, занимавшихся этими частями, оставлены небольшие подразделения, сформированные из вновь мобилизованных резервистов. Из кадрового состава были оставлены лишь больные (…)

Начальник 2 спецотдела НКВД УССР

Капитан госбезопасности МАШЛЯТИН

Падобныя дакладныя пісаліся ў Маскву і з НКВД БССР.

Агульнавядома, як разгортваліся далейшыя падзеі: “вызвольны паход”, прапагандысцкая істэрыка, расповяды пра “нялюдскі прыгнёт белапольскіх паноў і капіталістаў” і, ужо за кадрам – шалёныя рэпрэсіі НКВД.

Татальная закрытасць архіваў беларускіх спецслужбаў не дазваляе высветліць, якім чынам паўставала Савецкая ўлада на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля 17 верасня 1939 года. Але рэканструяваць тыя падзеі мажліва, абапіраючыся на дадзеныя з архіваў былога КГБ УССР.

На далучаных да БССР і УССР землях перш-наперш ствараліся тэрытарыяльныя Упраўленні НКВД. Прытым штаты, у параўнанні з іншымі Упраўленнямі, былі значна большымі.

НАРОДНОМУ КОМИССАРУ ВНУТРЕННИХ ДЕЛ УССР

КОМИССАРУ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ 3 РАНГА

тов. СЕРОВУ

(…)

При составлении проектов штатов мы учли, что на территории Западной Украины сложилась своеобразная обстановка: когда капиталистические классы не ликвидированы, сложилось капиталистическое частнособственническое хозяйство, продолжают легально и нелегально существовать контреволюционные возможных направлений и ориентаций политические партии и группировки, и, наконец, большая насыщенность этой местности контреволюционными элементами (…)

Одновременно мы приняли во внимание, что предстоящая ликвидация капиталистических элементов, в частности помещиков и кулачества, при малочисленности рабочего класса и неорганизованности беднейшего и среднего крестьянства, обострит внутреннюю классовую борьбу и потребует от органов НКВД напряженной и активной оперативной работы (…)

Исходя из этих соображений, мы органы НКВД хотя бы на первые два года увеличиваем на 50-60 %.

(…)

Зам. наркома внутренних дел УССР

Капитан Государственной Безопасности ГОРЛИНСКИЙ

Па хуткім часе ў Львове, Тэрнопалі, Роўна, а таксама ў Гародні, Баранавічах, Берасці і Беластоку з’явіліся і тэхнічныя службы НКВД, якія мусілі таемна пільнаваць настроі новых савецкіх грамадзянаў.

ИЗ ОПИСИ МАТЕРИАЛОВ «СПЕЦСООБЩЕНИЕ О ВСТУПЛЕНИИ СОВЕТСКИХ ВОЙСК В ЗАПАДНУЮ БЕЛОРУССИЮ И ПОЛЬШУ».

(…)

43 НКВД СССР. «Об открытии слежечного пункта»

49 НКВД СССР. «Об организации станций подслушивания телефонных разговоров»

І ўжо зусім хутка паміж гітлераўскай Нямеччынай і Савецкім Саюзам паўстала новая мяжа.

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

НАРОДНОМ КОМИССАРАМ ВНУТРЕННИХ ДЕЛ БССР и УССР.

НАЧАЛЬНИКУ ПОГРАНИЧНЫХ ВОЙСК И НАЧАЛЬНИКУ ПОЛИТИЧЕСКОГО УПРАВЛЕНИЯ ПОГРАНИЧНЫХ ВОЙСК НКВД СССР.

НАЧАЛЬНИКАМ И ВОЕННЫМ КОМИССАРАМ ПОГРАНИЧНЫХ ВОЙСК НКВД КИЕВСКОГО И БЕЛОРУССКОГО ОКРУГОВ

Пограничные войска НКВД Белорусского и Киевского военных округов в течение сентября-октября месяцев 1939 г. успешно выполняли ряд специальных заданий Правительства.

Перед войсками стоит очередная ответственная задача: в кратчайший срок освоить охрану вновь установленной государственной границы, обеспечить твердый порядок в пограничной полосе, решительно пресекая всякие попытки нарушить границу шпионско-диверсионными и бандитскими элементами

(…)

В связи с большим скоплением беженцев на границе с Германией и их попытками перехода через границу, необходимо при употреблении оружия по этой категории нарушителей — соблюдать особую осмотрительность и выдержку.

(…)

Обеспечить на границе бесперебойную работу смешанных Союза ССР и Германии комиссий по демаркации границы, по обмену военнопленными и по эвакуации населения с территорий Западной Белоруссии и Западной Украины и эвакуации украинского и белорусского населения с территории бывш. Польши, отошедшей в сферу интересов Германии.

ЗАМЕСТИТЕЛЬ НАРОДНОГО КОМИСМАРА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ СОЮЗА ССР МАСЛЕННИКОВ

Неўзабаве былі створаныя і сумесныя нямецка-савецкая камісія, пра якія згадваецца ў загадзе. Акрамя праблем эвакуацыі насельніцтва і дэмаркацыі новых межаў паміж братэрскімі дзяржавамі і да куды больш далікатных пытанняў – узаемнай выдачы палітычных уцекачоў і абменам агентурнай інфармацыяй.

Якая гэта была інфармацыя, яшчэ належыць высвятліць. Аднак дакладна вядома, што такое супрацоўніцтва паміж спецслужбамі СССР і Трэцяга Рэйха было, прытым вельмі плённым. Прытым не толькі пасля падзелу Польшчы, але і да нападу гітлераўцаў на яе гітлераўцаў 1 верасня 1939 года.

І ўжо толькі адно гэта дае ўсе падставы вінаваціць савецкія спецслужбы, нароўні з нацысцкімі, ў арганізацыі і распальванні Другой сусветнай вайны.

 

Наступным разам вы дазнаецеся, як у КГБ часоў Брэжнева праслухоўвалі размовы савецкіх грамадзян.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 368, 381