Відэа-верш на Полі Аршанскай бітвы: “На вучэннях вы не дома”



 На легендарным полі Полі Аршанскай бітвы, якая адбылася 8 верасня 1514 года паэт з Воршы Аляксандр Макарэвіч чытае верш, пра беларуска-расейскія дачыненні.   

Аляксандр Макарэвіч гаворыць: «Навошта? Адказ просты, як і мой твор. Мне пашанцавала, што я нарадзіўся ў Беларусі, жыву ў Беларусі. І ўсе  сістэмы мілітарызму мне вельмі не падабаюцца. Нейкія вучэнні, нейкія вайсковыя блокі … Я ўсяго толькі патрыёт гэтай краіны. Для таго, каб жыць у краіне трэба яе любиць і абараняць. Калі ты любіш гэтае поле, значыць гэта тваё поле. Значыць: вазьмі і абарані яго. Тэкст прысвечаны толькі Беларусі, не датычыцца ні Захаду, ні Усходу. Усе тэмы, што вы пачулі, гэта ўсяго толькі тэмы пра мілітарызм. Улічваючы ўсе вучэнні – нам гэта не трэба. У нас незалежная краіна, і яна заўсёды павінна заставацца незалежнай».

Аляксандр Макарэвіч вядомы як аўтар вершаў „За Катынь!” і „Вярбоўка агента. 

Беларускае Радыё Рацыя