Пра слонімскага мастака, які сябраваў з Пабла Пікаса



Выйшаў з друку жнівеньскі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.

У новым выпуску вельмі шмат разнастайных матэрыялаў на самыя розныя тэмы. Нумар адкрываецца артыкулам пра расейскую імператрыцу Кацярыну II і палац Агінскага ў Слоніме. Чытачы даведаюцца пра Пятра Бухарэўскага – начальніка штаба савецкага партызанскага атрада падчас Другой сусветнай вайны, якога лавілі ў слонімскіх лясах пасля вайны органы дзяржаўнай бяспекі.

У 1912 годзе ў Слоніме нарадзіўся фотамастак і скульптар Мішэль Сіма, які ў 17 гадоў выехаў і жыў у Парыжы, дзе сябраваў з Пабла Пікаса. Пра яго артыкул вельмі зацікавіць чытачоў.

У новым нумары “Слонімскага краю” шмат матэрыялаў, прысвечаных генералу-маёру Міхаілу Расійскаму, фотамастаку Юзафу Шыманчыку, падземнаму тунэлю на тэрыторыі сучаснага аўтарамонтнага завода. Чытачы даведаюцца таксама пра невядомы ліст жонкі Янкі Купалы да Аляксандра Жыткевіча з вёскі Вялікая Кракотка, пра Бяздоннае возера і легенды пра яго і многія іншыя матэрыялы.

Поўнасцю свежы нумар “Слонімскага краю” чытайце тут.

Беларускае Радыё Рацыя