7 гадоў безвыніковага змагання з чыноўнікамі
Сем гадоў, па словах Марыі Юрцэвіч з Крулеўшчыны Докшыцкага раёна, яна не можа дабіцца належнага выканання сваіх абавязкаў чыноўнікамі. Жанчына сцвярджае, што некалькі гадоў таму мясцовыя ўлады адабралі ў яе частку зямельнага ўчастка і пракапалі там вадасцёкавую канаву. Зараз уся сцёкавая вада затрымліваецца на яе панадворку, разбураючы мясцовыя гаспадарчыя пабудовы і забруджваючы яе калодзеж. Асаблівыя праблемы ўзнікаюць восенню і ўвесну.
Паводле Марыі Юрцэвіч, сваю праблему яна спрабавала вырашыць не толькі з мясцовымі ўладамі, яна звярталася ў рай- і аблвыканкамы, і нават у Адміністрацыю прэзідэнта.
– Да самога старшыні аблвыканкама мяне не дапускаюць на прыём, а да намесніка Аскеркі. Я прыехала туды. Перад тым, як мне зайсці, туды зайшоў землеўпарадчык Левінкоў і наш намеснік старшыні райвыканкама Карчэўскі. Калі я зайшла, то паказала карткі, адказы, і тады Аскерка гаворыць: «Паслухайце, жанчына скардзіцца 6 гадоў, а Вы нічога не маглі зрабіць?!» На канаву ніякага рашэння няма. А павінна быць. Мне адразу Пінчук (старшыня Докшыцкага райвыканкама) сказаў, як я была ў яго на прыёме 12 траўня 2010 года: ён сказаў дарожнай службе, ЖКГ і старшыні сельсавета пакласці трубы, засыпаць зямлёй, каб не было смуроду і людзі да яго не ездзілі. Але ніхто нічога не робіць.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Паводле старшыні Крулеўшчынскага сельскага савета Алены Таляронак, канава была пракапаная каля 20-30 гадоў таму на зямлі агульнага карыстання. Тым больш Марыя Юрцэвіч – былы работнік сельскага савета і ўяўляла, як устанаўліваюцца межы зямельнага ўчастка. А за канавай даглядае Докшыцкая ЖКГ “Камунальнік”.
– Я як старшыня вывучала ўсе магчымыя варыянты вырашэння гэтай праблемы. Першыя звароты ў сельсавет былі не ад Марыі Пятроўны Юрцэвіч, а ад яе суседзяў. Гэта чатыры дамы, якія былі падтопленыя, бо Марыя Пятроўна перакрыла магчымасць пропуску вады, а гэта былі водаадводныя каналы за гаспадарчыя пабудовы. І гэта было лета, было затоплена чатыры дамы цалкам, пад фундамент. Я паехала ў населены пункт, сустрэлася з людзьмі, перагаварыла з Марыяй Пятроўнай. Яна сцвярджала, што гэта яе водаадводныя каналы, яна іх рабіла сама. Але ёсць вызначаныя межы зямельнага ўчастка, і яны знаходзяцца ў гэтых межах. Калі б Марыя Пятроўна не перакрывала, то цягам 2-3 дзён вада сыходзіць.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Па словах Алены Таляронак, спецыяліст меліярацыйных сістэм рабіў прастрэл паверхні зямлі на магчымасць зрабіць ухіл канавы ўздоўж вуліцы. Па яго словах, спачатку глыбіня водаадводнай канавы неглыбокая, а напрыканцы вуліцы яна будзе дасягаць трох метраў. Таму пракапаць такую глыбокую канаву ўздоўж вуліцы небяспечна для людзей.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
