Затрыманай у Менску бежанцы з Чачні на радзіме пагражае смерць



21-гадовую бежанку з Чачні Луізу Дудуркаеву затрымалі ў менскім аэрапорце і выдалі сваякам. Пра гэта ПЦ „Вясна” паведамілі псіхолаг Валянціна Ліхашва з РІГ „Максімум” (Мурманск) і юрыст дзяўчыны, якія суправаджалі яе ў пераезде ў Нарвегію, дзе ёй далі прытулак.

3 верасня Луіза Дудуркаева разам з давераным юрыстам і псіхолагам вылецелі з Мурманска ў Маскву, каб затым праз Менск вылецець у Осла. Аднак у маскоўскім аэрапорце іх чакалі паліцэйскія, якія заявілі, што дзяўчына знаходзіцца ў федэральным вышуку як асоба, якая страціла роднасную сувязь. На гэтай падставе ў Луізы Дудуркаевой ўзялі тлумачэнні, пасля чаго яна была адпушчаная, бо не было падстаў для яе затрымання. Па прылёце ў Маскву паліцыянты зноў запатрабавалі тлумачэнняў ад дзяўчыны, на што яна распавяла ўсё тое ж самае, што казала і раней. Разам з юрыстам яны папрасілі выдаліць яе з базы федэральнага вышуку, і потым вылецелі ў Менск.

4 верасня, прыбыўшы ў менскі аэрапорт, Луіза Дудуркаева і яе суправаджаючыя прайшлі пашпартны і мытны кантроль, ім паставілі адпаведныя адзнакі ў праязныя дакументы, і яны накіраваліся ў залу для пасадкі на наступны рэйс. Аднак праз некаторы час іх вярнулі на пункт кантролю. Дзяўчыну супрацоўнікі міліцыі Беларусі адвялі ў пакой для допыту, юрыста туды не дапусцілі, не гледзячы на ​​тое, што ў яго ёсць натарыяльна завераная даверанасць прадстаўляць яе інтарэсы. Як пазней стала вядома, з Луізай Дудуркаевой на працягу гадзіны размаўляў супрацоўнік крымінальнага вышуку, які адмовіўся прадставіцца праваабаронцам, але паказаў ім дакумент, дзе значылася, што дзяўчына знаходзіцца ў вышуку ўжо як зніклая без вестак.

Пасля допыту Луіза выйшла да праваабаронцаў уся ў слязах, побач з ёй быў яе біялагічны бацька. Падстаў для яе затрымання па-ранейшаму не было, аднак, каб юрыст мог і далей прадстаўляць яе інтарэсы, дзяўчына павінна была пацвердзіць свае намеры працягнуць сваю паездку ў прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі. Аднак дзяўчына са слязамі выціснула з сябе, што паедзе дадому.

Праваабаронцы лічаць, што супрацоўнікі паліцыі далі інфармацыю пра намер дзяўчыны і яе месцазнаходжанне сваякам супраць яе волі, а ў Чачні існуе пагроза яе жыццю.

Паводле spring96.org