Re1ikt часова сыходзіць са сцэны
Менскі гурт Re1ikt зробіць перапынак у канцэртнай дзейнасці, каб завершыць працу над новым, шостым студыйным альбомам.
“Мы ўжо нарыхтавалі дастаткова ідэяў для стварэння новага альбома, нават пачалі запісваць першыя дэма. Таксама вызначыліся з яго канцэпцыяй. Таму нам патрэбны час, каб спакойна пабыць у сваёй студыі і зрабіць паўнавартасныя кампазіцыі, бо канцэрты вельмі адцягваюць увагу і забіраюць час, асабліва калі гэта сольныя выступы”, – кажа лідар гурта, бубнач Аляксандр Дземідзенка.
„Магчыма, Re1ikt будзе з’яўляцца на нейкіх фестывалях ды імпрэзах, але вялікіх сольных канцэртаў не чакаецца ажно да вясны. Але на развітанне мы вырашылі зайграць восеньскі сольны канцэрт перад “творчым адпачынкам”, – дадае музыка.
Гурт амаль цалкам выканае апошнія альбомы 9 верасня. Сольны канцэрт гурта Re1ikt пройдзе ў клубе “Графіці” (г. Менск, зав. Калініна, 16). Кошт квіткоў: 7–10 рублёў. Пачатак у 20:00.
Беларускае Радыё Рацыя