За „Пяць лыжак заціркі” – першае месца



Вучань сярэдняй школы № 3 г. Слоніма Раман Чылік перамог у Беларускім рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў “Жывая класіка” сярод 7-8 класаў. На конкурсе Раман выступаў ад Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Ён лепш за ўсіх прачытаў выдатнае апавяданне Змітрака Бядулі “Пяць лыжак заціркі”, якое класік напісаў у 1912 годзе. Раман Чылік за гэта выступленне стаў лаўрэатам Першай ступені.

Беларускае Радыё Рацыя