Dragon-17: Польскі адказ на „Захад-2017”?
Польшча правядзе маштабныя вайсковыя вучэнні адразу пасля “Захаду-2017”. З 25 па 29 верасня ў Польшчы пройдуць чарговыя буйныя вайсковыя вучэнні Dragon-17 з удзелам 17 тысяч вайскоўцаў і 3,5 тысяч адзінак тэхнікі. У вучэннях возьмуць удзел вайскоўцы і спецыялісты 11 іншых краін, сярод якіх ЗША, Вялікабрытанія, Нямеччына, Італія, краіны Балтыі, Грузія і Украіна, як паведамляе Wirtualna Polska.
Міністэрства абароны Польшчы кажа, што вучэнні маюць абарончы характар, а іх мэта – палепшыць супрацу войска з нядаўна сфармаванымі войскамі тэрытарыяльнай абароны.
Фота mon.gov.pl