“Князь Вітаўт” крочыць па краіне



Ужо 10 дзён, як крама сувенірных вырабаў у нацыянальным стылі працуе ў Віцебску. “Усё пачалося з Берасця і цяпер мы пашырылі сваю прысутнасць на поўначы Беларусі”, – кажа саўладальнік крамы Сяргей Байко:

– Мы вырашылі, што варта было б гэтую справу ўзяць у свае рукі. Вось так з’явілася ідэя, і мы яе рэалізавалі.

Працягвае Алег Чапараў:

Усё гэта вельмі доўга робіцца. Шмат дакументаў, шмат дзе дазволы трэба атрымаць. Давялося паездзіць, кожную паперку падпісаць, адвезці, завезці. Зараз ужо трэба, каб толькі людзі ішлі, і ўсё будзе добра.

Асартымент віцебскай крамы “Князь Вітаўт” можна паглядзець у яе афіцыйных суполках Вконтакте, Facebook і Instagram.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: vk.com/krama_kniazvitaut