Справа 1973 г. “Родина слышит!..”, альбо як у КГБ праслухоўвалі экстрэмістаў”



Сярод міфаў позніх савецкіх часоў быў і такі: маўляў, КГБ татальна праслухоўвае ўсе прыватныя тэлефоны, а таксама працоўныя кабінеты большасці савецкіх кіраўнікоў. Вядома ж, нічога падобнага не было: доўгатэрміновае праслухоўванне – справа вельмі дарагая і не заўсёды ўдзячная.

Але пэўныя катэгорыі савецкіх грамадзянаў сапраўды праслухоўваліся даволі рэгулярна – найперш людзі, цікавыя КГБ з пункту гледжання аператыўнай распрацоўкі. Адказныя супрацоўнікі абарончых прадпрыемстваў. Асобы, якія стала кантактавалі з замежнікамі, асабліва – з капіталістычных краінаў. Схільная да дысідэнцтва творчая інтэлігенцыя, асабліва — у месцах яе сталай дыслакацыі (пераважна рэстарацыі творчых саюзаў і Домы творчасці).

І, вядома ж, яўрэі, якім Савецкая ўлада адмаўляла ў рэпатрыяцыі ў Ізраіль і якія мелі нахабства гэтым абурацца…

* * *

Грамадзяне яўрэйскай нацыянальнасці” былі ў брэжнеўска-андропаўскім СССР людзьмі другога гатунку. Пры паступленні абітур’ентаў-яўрэяў у савецкія ВНУ існавала адмысловая “паціадсоткавая квота”. Яўрэяў не прызначалі на пэўныя пасады, прынцыпова не бралі на працу ў некаторыя ўстановы, і вельмі неахвотна выпускалі нават у “краіны сацыялістычнага лагеру”. Галоўнай прычынай была “сіянісцкая дзяржава Ізраіль”, куды кожны яўрэй, як лічылі савецкія кіраўнікі, імкнуўся свядома ці падсвядома збегчы. А гэта, у сваю чаргу, аўтаматычна азначала “здраду Радзіме”.

Дый тым савецкім яўрэям, у якіх у Ізраіле былі сваякі, усяляк адмаўлялася нават у кантактах з імі.

Адным з такіх яўрэяў быў Барыс Адольфавіч Учыцель. Пасля чарговай адмовы ў рэпатрыяцыі ён напісаў абураны ліст Генеральнаму сакратару ЦК КПСС Леаніду Іллічу Брэжневу, Старшыню КГБ СССР Юрыю Уладзіміравічу Андропаву, Старшыню Савета Міністраў СССР Аляксею Мікалаевічу Касыгіну і Старшыню Прэзыдыўма Вярхоўнага Савета СССР Мікалаю Віктаравічу Падгорнаму і наіўна стаў чакаць на адказ.

Адказу Барыс Адольфавіч, натуральна, не атрымаў. Ага, гэта ў таварыша Андропава іншых спраў няма, як пісаць лісты нейкаму сіяністу-антысаветчыку! Затое Учыцеля адразу ўзяло ў распрацоўку КГБ. Спярша – праз завербаваную агентуру, а потым паставіла яго кватэру “на праслушку”.

І тут здарыўся неверагодны скандал…

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

ПРИ СОВЕТЕ МИНИСТРОВ УССР

2 июля 1973 г.

СПЕЦИАЛЬНОЕ СООБЩЕНИЕ

О результатах расследования по факту обнаружения объектом контроля отдельных блоков оперативной техники органов КГБ

Докладываем, что КГБ при СМ УССР проведено служебное расследование по факту обнаружения отдельных блоков оперативной техники гр. Учителем Борисом Адольфовичем (…)

РАССЛЕДОВАНИЕМ УСТАНОВЛЕНО

Учитель Борис Адольфович, 1947 г. р., еврей, после получения в апреле 1973 г. отказа в выезде ему из СССР (…) вместе с группой экстремистски настроенных евреев-«отказников» включился в активную антиобщественную деятельность. Особо активно «отказники» начали себя проявлять накануне отъезда в США Генерального секретаря ЦК КПСС тов. Брежнева Л. И.

По данным агента «Сэма», на квартире Учителя 3 июня с.г. намечалось сборище экстремистов с целью обсуждения организации антиобщественных акций (…)

Руководствуясь указаниями КГБ (…) было принято решение о проведение слухового контроля на квартире Учителя.

В ходе контроля 1 и 2 июня никаких подозрительных действий в поведении объекта, высказывания о возможном наличии техники и попыток ее обнаружения замечено не было.

3 июня около 11. 00 часов контролером службы были зафиксированы действия объекта, подозрительные на поиск техники, об этом незамедлительно было дололжено руководству ОТУ *

———–

* «Оперативно-Техническое Управление» – структура КГБ, якая займалася ў тым ліку гукавым і візуальным кантролем

Далейшыя падзеі нагадвалюць шпегунскі дэтэктыў. На кватэру “аб’екта” тэрмінова выехала аператыўная група камітэтчыкаў, легендаваная пад міліцыянтаў. Гэбісты планавалі выклікаць Учыцеля ў райаддзел і трымаць там столькі часу, колькі спартэбіцца супрацоўнікам Аператыўна-Тэхнічнага Упраўлення, каб дэмантаваць тэхніку.

Але камітэтчыкі запазніліся: пракляты сіяніст-экстрэміст выявіўся надта ўжо спрытным! І тады легенду пра “міліцыянтаў” давялося адкінуць…

ИЗ СПЕЦИАЛЬНОГО СООБЩЕНИЯ КГБ

(…)

Ко времени приезда сотрудников Учитель находился на чердаке и занимался поиском техники. Он успел обнаружить замаскированный в чердачном перекрытии металлический контейнер, закрытый на спецзамки /«ВУ-5Л»/, подключенный к телефонным проводам, металлическую коробку (фильтр) и батарею питания. Дальнейший поиск техники он продолжить не мог, так как в связи с приездом оперработника был позван женой с чердака в квартиру и вместе с ней приглашен на беседу в УКГБ (…)

Безумоўна, камітэтчыкі спрацавалі вельмі ўжо нязграбна. Чалавек, які мае ўсе падставы падазраваць, што яго праслухоўвае КГБ, знаходзіць на гарышчы загадкавую спецтэхніку, і тут, нібы па замове, імгненна матэрыалізуецца камітэтчык, які настойліва цягне і “аб’ект”, і яго жонку падалей ад месца, дзе тэхніка знойдзеная.

Але далейшыя дзеі чэкістаў можна і ўвогуле назваць абсалютна правальнымі.

ИЗ СПЕЦИАЛЬНОГО СООБЩЕНИЯ КГБ

(…)

После изъятия сотрудниками ОТУ техники поступило инициативное сообщение от агента «Сэма о том, что Учитель обнаружил на чердаке своего дома какую-то аппаратуру и подозревает, что это техника прослушивания, установленная органами КГБ. Агентом были приняты меты по разубеждению Учителя в ошибочности его утверждения со ссылкой на то, что обнаруженная аппаратура слишком громоздка, а органы КГБ, по мнению агента, применяют миниатюрные аппараты прослушивания. Агент также советовал объекту не обнародовать этого факта и отказаться от написания заявления по этому поводу в Москву, так как это может отрицательно сказаться на решении вопроса о выезде в Израиль.

Подтверждением того, что объекту не удалось обнаружить основные узлы оперативной техники – микрофоны подслушивания, является то, что к приложенной к заявлению схеме он вымышленно указывает об установке четырех микрофонов, видимо, исходя из наличия четырех жилых помещений в его квартире. Действительно же оборудовано звуковым контролем только две комнаты по одному прибору (…)

У перакладзе з бюракратычнага слэнгу камітэтчыкаў на людскую мову гэта азначае наступнае. “Аб’ект кантролю”, вяртаецца з УКГБ і не знаходзіць на гарышчы тэхніку, якую знайшоў гадзінай раней і слушна палічыў за “праслушку”. І тут з’яўляецца новы персанаж, які дэманструе дзіўныя веды наконт памераў спецтэхнікі для праслухоўвання, якая выкарыстоўваецца ў КГБ. Але ўскосна пацьвярджае, што тэхніка на гарышчы – усё ж для праслухоўвання: маўляў, ты хоць заяву не пішы, а то зусім з “саўка” не выпусцяць! Адкуль той агент “Сэм” ведае, як выглядае спецтэхніка, якая выкарыстоўваецца чэкістамі і хто яму расказаў пра мажлівыя наступствы адпаведнай заявы?!..

Кожны чалавек з IQ, крыху вышэйшым, чым у двоешніка са школы для дэфектыўных, павінен быў зрабіць з сітуацыі як мінімум дзе высновы.

а) Тэхніка на гарышчы – сапраўды кагэбэшная;

б) Чалавек, які пераконваў яго ў адваротным – “агентурная крыніца”.

Мяркуючы па ўсяму, Барыс Адольфавіч Учыцель менавіта такія высновы і зрабіў, бо чалавек, сыходзячы з яго справы, ён быў даволі разумны.

Напэўна, у КГБ і самі разумелі, што свайго агента “Сэма” яны спалілі, але ж спецтэхніка, за страту якой можна было павылятаць з “органаў”, апяраджаючы ўласны свінячы віскат, каштавала даражэй за агента.

Тым часам належыла, па-першае, пагасіць скандал, а па-другое — высвятліць, адкуль Барысу Адольфавічу стала вядома пра апаратуру “праслушкі”?

ИЗ СПЕЦИАЛЬНОГО СООБЩЕНИЯ

(…)

КГБ (….) разработаны осуществляются мероприятия по легендированию обнаруженной объектом на чердаке аппаратуры под средства связи и сигнализации Гражданской обороны, установленной в период учений «Запад-73»

Эта легенда будет реализована через начальника Республиканского штаба Гражданской обороны генерал-полковника тов. Чижа В. Ф. и инженера связи этого штаба тов. Бышко Н. П., бывшего начальника службы «Р» КГБ.

(…)

Основной причиной частичной расшифровки мероприятия (…) явилось сообщению Учителю соседки по дому Ейриш о пребывании монтеров на чердаке (под этим прикрытием выступали сотрудники ОТУ) во время его отсутствия в квартире.

У справе няма звестак пра далейшы лёс Барыса Адольфавіча Учыцеля. Ёсць усе падставы меркаваць, што яго ўсё ж выпусцілі ў той Ізраіль, які адзін з савецкіх пісьменнікаў называў “краінай агалцелага сіянізму і антысаветызму”.

Але гісторыя з праслушкай кватэры “злоснага экстрэміста” Барыса Адольфавіча прымушае згадаць радкі іншага, несавецкага пісьменніка: “Людзі, будзьце пільнымі!..”

* * *

У наступнай перадачы я распавяду пра адзін з найпапулярнейшых міфаў – што ў савецкай адукацыі нібыта не было карупцыі, а таксама на падставе дакументаў КГБ СССР давяду, што карупцыя ў савецкай адукацыі ўсё ж была.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 1073