Белавежская пушча прыцягвае ўсё больш турыстаў



Эколагі падлічваюць страты, леснікі кубаметры дрэваў, а мясцовыя аграсядзібы турыстаў. Гаворка ідзе пра Белавежскую пушчу і яе рэгіён. Летні сезон завершаны, але турыстычны рух у пушчы не спыняецца.

„Павышанае зацікаўленне рэгіёнам – гэта вынік розгаласу звязанага з вырубкай пушчы”, – кажа кіраўнік агратурыстычнага аб’яднання Белавежская пушча Галіна Вежхоўска:

– Турысты прыязджаюць з розных гарадоў, асабліва ў пятніцу і нядзелю. Няма месцаў, кожная кватэра занятая. Яны хочуць даведацца, што адбываецца ў нас, ходзяць на маршы супраць вырубкі, хочуць, каб пушчу можна было паказаць сваім дзецям.

У мінулым годзе толькі вальеры з зубрамі ў Белавежскім нацыянальным парку наведала больш за 160 тысяч турыстаў.

„Сёлета лічбы могуць быць яшчэ большыя”, – кажа Галіна Вежхоўска.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя