Бэата Шыдла — Чалавек года Эканамічнага форуму ў Крыніцы



Узнагарода „Чалавек 2016 года” ўручаецца падчас Эканамічнага форуму ў Крыніцы.

«Толькі тады, калі мы гуляем у камандзе, мы можам дабіцца многіх рэчаў», — сказала прэм’ер- мністр Польшчы Бэата Шыдла пасля атрымання ўзнагароды „Чалавек 2016 года”, якую прызнаюць падчас Эканамічнага форуму ў Крыніцы.

Я думаю, што гэтых некалькі дзён, якія мы праводзім тут кожны год, гэта час, калі ўзнікаюць новыя вялікія праекты на будучыню. Спадзяюся, што так будзе адбывацца яшчэ доўгі час”, — падкрэсьліла кіраўнічка польскага ўраду.

У папярэднія гады ўзнагароду „Чалавек году” атрымалі, між іншым, Віктар Орбан, Яраслаў Качыньскі, Дональд Туск, Вацлаў Гавел, Аляксандар Квасьнеўскі, а таксама Лех Валэнса й Папа Ян Павел ІІ.

Польскае Радыё