Лукашэнка: СМІ працуюць вельмі дрэнна
Аляксандр Лукашэнка незадаволены якасцю працы сродкаў масавай інфармацыі і лічыць неабходным узмацніць інфармацыйную работу па шэрагу кірункаў. Пра гэта ён заявіў 7 верасня на пашыраным пасяджэнні выканкама НАК Беларусі па пытанні правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе.
„Я ўжо казаў пра тое, што СМІ працуюць вельмі дрэнна. А працаваць умеюць. Вазьміце за ўзор, як вы працавалі на ўборцы ў гэтым годзе. Вы зрабілі так, што ўвесь народ жыў і перажываў, будзем мы з хлебам ці не”, — цытуе кіраўніка дзяржавы агенцтва БелТА.
„Таму дакладна гэтак [трэба асвятляць] вучэнні” Захад-2017 „. Потым падрыхтоўка [Еўрапейскіх гульняў] у спакойным рэжыме. Але людзей трэба да гэтага падводзіць”, — лічыць Лукашэнка.
Ён таксама даручыў працаваць з такімі буйнымі міжнароднымі каналамі, як „Еўраспорт” і „Еўраньюс”, каб там была інфармацыя аб гульнях, якія маць адбыцца ў Беларусі. Лукашэнка адзначыў, што калі замежныя спецыялісты з лепшых кампаній свету прыцягваюцца для арганізацыі трансляцый, то побач павінны быць „трое-чацвёра з БТ, ОНТ, СТВ”. „Яны павінны вучыцца, а дзе-нідзе і самі зарабляць грошы на гэтым. Гэта таксама майце на ўвазе”, — заявіў афіцыйны лідар.
Ён падкрэсліў, што „цяперашняе мерапрыемства ў цэлым дае старт сур’ёзнай падрыхтоўцы і асвятленню ў СМІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года”. БелаПАН