У Гародні беларускі афіцэр ездзіць са сцягам РФ
Падпалкоўнік Узброеных сіл Беларусі схаваў афіцыйны сцяг РБ, а пад шкло павесіў расейскі.
Афіцэр патлумачыў, што такім чынам ён сустракае гасцей з Расеі, якія прыедуць на вучэнні.
Нумары аўто магілёўскія. Акрамя сцяга ў яго на сядзенні вісела кепка з надпісам “РОССИЯ”.
Даведка
Вучэнні Захад-2017 пачнуцца 14 верасня і працягнуцца да 20 верасня. Яны пройдуць на шасці ваенных палігонах: пад Лепелем, Барысавам, на палігоне Ласвіда каля Віцебска, каля Асіповіч, на палігонах ваенна-паветраных сілаў каля Ружан і Даманава.
У вучэннях будзе ўдзельнічаць каля 10 200 ваеннаслужачых: 7200 ад Узброеных сіл Беларусі і каля 3000 ад Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі. Усяго ў вучэнні будзе задзейнічана да 680 адзінак баявой тэхнікі.