У „Высокім месцы” можна зазірнуць у „Вокны Менска”
950-годдзе Менска беларускія мастакі адзначылі ў сталічнай галерэі „Высокае месца” канцэптуальнай выставай „Вокны Менска”. 8 верасня адбылося адкрыццё вернісажу.
Арганізатарам выставы выступіла аўтарская некамерцыйная канцэптуальная галерэя „Брама” ў асобе яе кіраўніка, мастацтвазнаўцы Ларысы Фінкельштэйн.
У экспазіцыі прадстаўлены ўсе віды пластычных мастацтваў розных стыляў і напрамкаў з сярэдзіны XX стагоддзя да нашых дзён. На вернісажы можна пабачыць творы такіх майстроў пэндзля як Зоя Літвінава, Рыгор Іванаў, Мікалай Бушчык, Уладзімір Акулаў, Гаўрыіл Вашчанка, Аляксандра Кішчанкі, Уладзіміра Стэльмашонка, Сяргей Малішэўскі, Генадзь Хацкевіч і многіх іншых. Графіка Сяргея Баленка, габелены Валянціны Бартлавай, Наталлі Парахневіч, фатаграфіі Георгія Ліхтаровіча, Валерыя Вядрэнкі, Уладзіміра Парфянка. Шэраг прац, якія прадстаўлены на выставе, паходзяць са збораў менскіх калекцыянераў твораў мастацтва.
Выстава будзе працаваць да 1 кастрычніка.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік