Новая выстава ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы



Hajnauka-muziejМузей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы запрашае на адкрыццё выставы пад загалоўкам “Генрык Курадчык: Майстар  і яго вучні”. Выставу склалі працы памерлага летась і вядомага ўсім жыхарам Гайнаўкі мастака-самавука, які меў мянушку Каргуль. “Дата адкрыцця невыпадковая,” – кажа дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк:

11 ліпеня – гадавіна смерці Генрыка Курадчыка. Гэты быў вельмі вядомы мастак не толькі на Гайнаўшчыне. Яго працы знаходзяцца па ўсёй Польшчы, а таксама ў Еўропе. Сябры і сям’я прапанавалі нам супольна зрабіць такую выставу ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы.

Апроч карцін Генрыка Курадчыка, на выставе таксама можна ўбачыць працы Мілены Курадчык ды Веслава Ганаса. Пачатак у 18 гадзін. Уваход бясплатны. Выстава будзе працаваць да 30-га жніўня.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя