’’Непрыдуманыя партрэты’’ Лявона Валасюка прэзентавалі ў Берасці



Кніга пра выбітных дзеячоў берасцейскай зямлі была прэзентаваная ў Берасцейскай гарадской бібліятэцы імя Пушкіна. Выданне атрымала назву ’’Непрыдуманыя партрэты’’.

Аўтар кінігі – берасцейскі мастак, літаратар Лявон Валасюк. На некалькіх сотнях каляровых старонак – інфармацыя пра выбітных асобаў Берасцейшчыны, пераважна творчых асобаў.

[Not a valid template]

– Гэтая кніга – вынік амаль дзесяцігадовай працы з інфармацыяй, – распавёў Лявон Валасюк:

– Напачатку я пісаў нарысы пра вядомых мастакоў, літаратараў, народных майстроў да юбілеяў. Некалькі гадоў назад я падумаў, што можа атрымацца кніжка і зрабіў некалькі раздзелаў: мастакі, літаратары, народныя майстры і чацёрты радзел – пазнавальныя асобы. Вымалявалася такая карціна, што можа атрымацца кніга.

Зборнік эсэ распавядае пра мастакоў і літаратараў, народных ўмельцах і іншых выбітных асобах Берасцейшчыны. Выданне выйшла накладам у 500 экзэмплярах, і знайсці яго можна ў бібліятэках гораду і вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце