ІІ Пікнік пазаўрадавых арганізацый Бельска Падляшскага



Пазаўрадавыя арганізацыі Бельска Падляшскага прэзентаваліся ў час мерапрыемства “Пікнік пазаўрадавых арганізацый”. У горадзе дзейнічае амаль 50 такога кшталту аб’яднанняў, саюзаў ды клубаў. “Пра большасць арганізацый жыхары нават не ведаюць, а гэты пікнік – цудоўная нагода шырэй выйсці да грамадства,” – кажа бургамістр Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі:

-У нас у горадзе ёсць шмат арганізацый. Адныя больш актыўна ўдзельнічаюць у жыцці горада, другія – менш актыўна. Гэта такая магчымасць, калі пазаўрадавыя арганізацыі ў адным месцы сустракаюцца і паказваюць свае ідэі, дасягненні, планы, якія хочуць рэалізаваць. Гэта добрае месца, каб з імі сустрэцца, пагаварыць. Але думаю, што ёсць і такія арганізацыі, якія не хочуць выходзіць да іншых людзей, маюць сваё асяроддзе, у якім ім добра.

“Пікнік пазаўрадавых арганізацый” прайшоў у Бельску Падляшскім другі раз.

У кастрычніку ўправай горада будзе выдадзены каталог бельскіх пазаўрадавых арганізацый.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі

Фота аўтара