У Наваградку ўшанавалі філарэтаў і філаматаў



У доме-музеі Адама Міцкевіча ў Наваградку адбылося ўшанаванне філарэтаў і філаматаў. Мерапрыемства прысвячалася 200-годдзю студэнцкага таварыства філарэтаў і філаматаў, якое 1 кастрычніка 1817 года заснавалі Тамаш Зан  і Адам Міцкевіч, а таксама іх сябры. Тады і адбылося першае пасяджэнне студэнцкага згуртавання.

Ушанаванне філарэтаў і філаматаў распачаў у доме-музеі Адама Міцкевіча яго дырэктар Мікола Гайба. Спадар Мікола пазнаёміў прысутных з невялікай выставай кніг з фондаў музея, прысвечаных філаматам і філарэтам. А таксама адзначыў, што сёння ў музеі знаходзіцца больш за 170 кніг, прысвечаных Адама Міцкевічу, і 18 кніг “Пана Тадэвуша” на розных мовах. Два тамы ў перакладзе на кітайскую мову паступілі ў музей нядаўна.

Бард Аляксей Жбанаў выканаў шэраг песень на словы Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота. А Раіса Крывальцэвіч праспявала беларускую народную песню, якую любіла некалі спяваць Марыля Верашчака.

Харэограф і музыка Алена Прохарава нагадала ўсім, як некалі праводзіўся баль і якія танцы тады таньчыла моладзь.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Наваградак

Фота аўтара