Смяротная кара: малюнкі па матывах аповяду кАта (відэа)



 Пра працэдуру выканання смяротнага пакарання актывістам кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” распавёў Алег Алкаеў, начальнік СІЗА № 1 Мінска ў 1996-2001 гадах, пры ўдзеле якога былі прыведзены ў выкананне 134 расстрэлы. Па матывах аповяду Алега Алкаева Віктар Траццякоў зрабіў відэа з малюнкаў, выкананых у стылі «турэмнай графікі» – малюнкаў зняволеных.

Алег Алкаеў сцвярджае, што стрэс пры выкананні смяротнага прысуду „нават няма з чым параўнаць”. Ніхто нават не можа ўявіць. Пры першым расстрэле ў кАта ўзнікае „эфект запаволенага часу” і іншыя прыкметы посттраўматычнага сіндрому:

– Час запавольваецца … Выразна бачыш усё дэталі пісталета і як куля вылятае, як у запаволеных здымках… Я пытаўся ў іншых, яны тое ж самае адчувалі. А потым ужо ўсё нармальна працуе… і пісталет таксама … Супрацоўнікаў, якіх ўключалі ў групу, нават блізка не падпускалі спачатку – яны з адлегласці ўсе глядзелі. Гэта забойства, а забойства ніколі беспакарана не праходзіць.

Беларускае Радыё Рацыя паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна”