Угодкі трагедыі на прадпрыемстве “Пінскдрэў”



Чатыры гады таму, 25 кастрычніка 2010 году, на прадпрыемстве “Пінскдрэў” адбыўся выбух ад якога загінула 14 рабочых. Гэта самая буйная прамысловая аварыя ў краіне па колькасці ахвяр за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў. Генеральны дырэктар “Пінскдрэва” Ларан Арыніч збег ад правасуддзя і па апошнім звесткам знаходзіцца ў Беластоку.

Трагедыя стала вынікам парушэння правіл эксплуатацыі абсталявання ды нядбалае стаўленне да бяспекі працоўных.

Крымінальную адказнасць панеслі: галоўныя інжынеры прадпрыемства Уладзімір Шастакоў ды Ігар Логвін, а таксама дырэктар Леанід Логвін.

Былы супрацоўнік “Пінскдрэва”, звольнены за арганізацыю страйка на прадпрыемстве, Дзмітры Кудранок адзначыў, што нажаль трагедыя не прынесла станоўчыя зм

– З-за шматлікіх парушэнняў узарваўся завод разам з людзьмі, генеральны дырэктар “Пінскдрэву” збег за мяжу. Пасадзілі, як гэта бывае “стрэлачнікаў”. Новае кіраўніцтва “Пінскдрэву” насуперак чаканням рабочых не толькі працягнула палітыку сваіх папярэднікаў, але наадварот, зрабілася яшчэ горш. Заробкі рабочых, у параўнанні з коштамі, ператварыліся ў капейкі. Не падабаецца – можаце звальняцца. Кіраўніцтва не здольнае арганізаваць збыт прадукацыі, якой завалілі склады. А сваю працу рабочыя выконваюць, і выконваюць добра.

У памяць аб трагедыі і 14 рабочых, адміністрацыя “Пінскдрэва” усталявала мемарыяльную шыльду. Штогод, 25 кастрычніка, каля яе адбываецца мітынг-рэквіем.

 

Беларускае Радыё Рацыя