“Ноч кажаноў” у Менску
У Менску адбылася “Ноч кажаноў”. Дзясяткі менчукоў пазнаёміліся з усімі відамі кажаноў, якія насяляюць Беларусь, і нават выраблялі домікі для іх. Сёлета “Ноч кажаноў” стала не простым вечарам з інфармацыяй пра жывёлаў, але і сапраўдным фэстам, частка праграмы якога была прыстасаваная да дзяцей. На фестывалі адмысловую лекцыю прачытаў навуковы супрацоўнік Цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай Акадэміі навук Аляксей Шпак.
– Зрабілі вось такі маленечкі фестываль. Наша мэтавая аўдыторыя – гэта ўсё-такі дзеці, наступнае пакаленне. Мне падаецца, што зараз мы дасягаем сваіх мэтаў, расказваючы дзецям пра кажаноў. І я бачу, што дзеці добра гэта ўспрымаюць. Калі гэтыя дзеці вырастуць, ужо не будзе такога стэрэатыпнага ўяўлення пра кажаноў, што гэта брудныя істоты, якіх трэба забіваць.
Госці “Ночы кажаноў”, якая на гэты раз адбылася ў дворыку Музея гісторыі, у канцы лекцыі пабачылі маленькага кажана і дапамаглі запусціць яго ў паветра. У наступным годзе “Ноч кажаноў” адбудзецца зноў у арыгінальным фармаце.
[Not a valid template]
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара