„Захад-2017”: эксперты абмеркавалі будучыя вучэнні



Ці трэба суседзям Беларусі баяцца вайсковых вучэнняў? Міжнародны круглы стол на тэму “Рэгіянальная бяспека і вучэнні “Захад-2017” сабраў экспертаў з Беларусі, Польшчы, Літвы і Ўкраіны.

Праводзячы сумесныя вайсковыя вучэнні з Расеяй, Беларусь трапляе ў адзін акоп з вельмі сумнеўным саюзнікам, кажа адзін з арганізатараў круглага стала старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

– Гэта звязана ў першую чаргу з тым, што вельмі моцна змянілася Расея. Яна стала выглядаць як краіна з велічэзнымі ваеннымі амбіцыямі, краіна, якая дэманструе мускулы. І вось гэта страшыць нават больш, чым самі вучэнні. За апошні час Расея здзейсніла два акты агрэсіі – ў адносінах да Грузіі і да Украіны. Гэта таксама трэба прымаць да ведама.

Падчас дыскусіі ўдзельнікі круглага стала сышліся на думцы, што вайсковыя вучэнні “Захад-2017” прамой пагрозы ані суседзям Беларусі, ані беларускай незалежнасці не нясуць. Між тым, на думку экспертаў, Беларусь ужо панесла вялікія іміджавыя страты, прадстаўляючы сябе свету ў якасці вайсковай марыянеткі Расеі.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Фота AFP