На літоўскай мытні збой у праграмным забеспячэнні



У пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы найбліжэйшым часам магчымае рэзкае павелічэнне чэргаў легкавога і грузавога транспарту.

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, згодна з інфармацыяй сумежнага боку, з-за збою ў праграмным забеспячэнні ў літоўскіх мытных службаў з 8.00 12 верасня спыненае мытнае афармленне легкавога і грузавога транспарту ў пунктах пропуску „Мядзінінкай” (сумежны беларускі пункт пропуску — „Каменны Лог”), „Лаварышкес” („Катлоўка”), „Шумкас” („Лоша”) у абодвух напрамках.

Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе грамадзянам улічваць гэтую інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху. Пра аднаўленне афармлення будзе паведамлена дадаткова.

Згодна са звесткамі на 10.00 12 верасня, чэргаў на мяжы не было. Толькі ў „Каменным Логу” на выезд з Беларусі знаходзіліся 10 легкавых і 100 грузавых машын. У „Прывалцы” — 12 грузавікоў.

БелаПАН