Бясплатныя гадавыя шэнгенскія візы на „Партызан-Рок” у Беластоку
«Партызан-Рок» правядуць 28 кастрычніка ў Беластоку на сцэне «Лядовага Палаца». У 2017 годзе партызанскі музычны атрад будзе прадстаўлены ўкраінскім гуртом «Гайдамакі», з боку Польшчы далучыцца калектыў «Культ». Ад Беларусі ў фестывалі возьмуць удзел «Дзецюкі».
Гурт „Гайдамакі”.
Для беларускіх гледачоў, якія набылі квіток на канцэрт, арганізатары даюць магчымасць аформіць гадавую шэнгенскую візу бясплатна.
Сумесны беларуска-польскі музычны праект «Партызан-Рок» быў створаны ў 2016 годзе ў падтрымку прагрэсіўнай моладзі, якая імкнецца развівацца, вучыцца, тварыць, ствараць нешта новае, гаварыць праўду, змагацца за свае правы, сваю гісторыю і сваю будучыню.
Калі: 28 кастрычніка 2017 года, пачатак а 18-й па мясцовым часе
Дзе: Польшча, Беласток, Лядовы палац / Lodowisko BOSiR (ul.11 Listopada 28)
Кошт квіткоў: танцпол, асноўны кошт – 60 рублёў, трыбуны – 65 рублёў
Для беларускіх гледачоў, якія набылі квіток на «Партызан-Рок», МЗС Польшчы абяцае бясплатныя гадавыя шэнгенскія візы.
Бясплатныя шэнгенскія візы тэрмінам на 1 год (мульцівізы): асобам да 25 гадоў (на момант падачы дакументаў у візавы цэнтр) – бясплатна. Асобам старэйшым за 25 гадоў – 50% кошту консульскага збору.
Як атрымаць бясплатна шэнгенскую візу, чытайце на старонцы афармленне віз.
Па ўсіх пытаннях – +375 (25) 526-84-14.