Слонім атрымаў гуманітарную дапамогу з Ісландыі



У Слонімскую раённую арганізацыю Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа  паступіла гуманітарная бязвыплатная дапамога з Ісландскага Чырвонага Крыжа.

Ісландскую дапамогу ў Слоніме пачнуць выдаваць з 19 верасня. Найперш яе атрымаюць інваліды першай і другой групы, інваліды з дзяцінства, шматдзетныя сем’і, людзі, якія аказаліся у цяжкай жыццёвай сітуацыі, і іншыя. Гуманітарная дапамога будзе выдавацца для гарадскіх і сельскіх жыхароў.

Беларускае Радыё Рацыя