На Чарнігаўшчыне праходзяць вучэнні тэрытарыяльнай абароны



На Чарнігаўшчыне, блізка беларускай мяжы, праходзяць вучэнні тэрытарыяльнай абароны. Гэта – адзін з адказаў украінскага Міністэрства абароны на сумесныя беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2017», якія маюць распачацца ў Беларусі 14 жніўня.

На вучэннях тэрытарыяльнай самаабароны Чарнігаўшчыны пабываў галоўны рэдактар украінскай тэлерадыёкампаніі «Свабода-ФМ» Алег Галавеценка:

– Там вельмі багата матываваных людзей, і калі будзе акт непавагі да дзяржаўнай мяжы – тыя людзі дадуць адлуп. Людзі матываваныя, і яны адпрацоўваюць самыя розныя сітуацыі на мяжы, калі, крый Божа, нешта стукне некаму нешта ў галаву… Не хачу гаварыць, каму менавіта. І што ў такіх выпадках рабіць, тыя людзі вельмі добра ведаюць.

Вучэнні тэрытарыяльнай абароны ва ўкраінска-беларускім сумежжы распачаліся 16 верасня і працягнуцца дзесяць дзён.

Беларускае Радыё Рацыя