Расеец спрабаваў правезці праз мяжу экзатычных рэптылій і насякомых
Увечары 12 верасня ў Нацыянальным аэрапорце Менск для праверкі аператыўнай інфармацыі памежнікі спынілі 36-гадовага грамадзяніна Расеі. Мужчына ў ліку іншых пасажыраў рэйса „Вена – Менск” праходзіў памежны кантроль.
У яго ручной паклажы супрацоўнікі мытні выявілі экзатычны груз: 54 змяі, 5 яшчарак, 25 павукоў, а таксама 9 скарпіёнаў.
Для якіх мэтаў расейцу спатрэбілася хаваць падобнага роду тэрарыўм ва ўласнай дарожнай сумцы, трэба высветліць праваахоўнікам.
Мужчына перададзены супрацоўнікам мытні, а ягоныя „гадаванцы” адпраўленыя на экспертызу.