20 футбалістаў БАТЭ выправіліся на стартавы матч ЛЕ



Дваццаць футбалістаў БАТЭ выправіліся ў Бялград на стартавы матч Лігі Еўропы з „Црвенай Зоркай”.

Дзеючыя чэмпіёны Беларусі правядуць сёння, 13 верасня, трэніроўку на стадыёне „Райка Міціч”. Матч першага тура ў групе Н пачнецца 14 верасня ў 22.05 па беларускім часе. Працаваць на гульні будзе брыгада арбітраў з Украіны на чале з Яўгенам Араноўскім. Яго асістэнтамі будуць Аляксандр Вайцюк і Сяргей Бекер.

Барысаўскі БАТЭ з сезона-1999/2000 прымае ўдзел у Лізе Еўропы. Найбольш паспяхова ў гэтым турніры беларускі клуб выступіў у 2011 годзе, калі заняў другое месца ў групе і выйшаў у плэй-оф, дзе саступіў футбалістам ПСЖ.

У бягучым сезоне ў першым крузе групавога этапу падапечных Аляксандра Ермаковіча, акрамя процістаяння з „Црвенай Зоркай”, чакаюць дамашнія матчы з лонданскім „Арсеналам” (28 верасня) і нямецкім „Кёльнам” (19 кастрычніка).

belta.by