Як стаць сацыяльным прадпрымальнікам?



Прэзентацыя навучальнай праграмы пад такой назвай прайшла ў Берасці. Ініцыятары адукацыйнай сустрэчы і лектары – прадстаўнікі некамерцыйнай інтэрнэт-платформы talaka.by, якая дапамагае актыўным беларусам рэалізоўваць значныя для грамадства праекты. Удзел у мерапрыемстве прыняло каля трох дзясяткаў чалавек. Крэатыўны дырэктар Іван Вядзенін адзначыў, што адна з галоўных мэтаў такой сустрэчы – гэта падняць узровень сацыяльнай актыўнасці ў рэгіёне:

– Мы хацелі б распаўсюджваць ідэю “Талакі” ў Беларусі, і назіраем, што актыўнасць у рэгіёнах нізкая. З 58 праектаў, якія размешчаны на платформе, усе з Берасця. Мы вырашылі зрабіць адмысловы дэсант, паспрабаваць данесці ідэю ў даступным і зразумелым выглядзе. І спадзеямся атрымаць водгук і павялічыць колькасць праектаў.

Асноўны прынцып „Талакі”, гэта тое, што любую, нават самую цяжкую задачу можна вырашыць агульнымі намаганнямі – там, дзе не справіцца адзін чалавек, заўсёды можа дапамагчы каманда.

Беларускае Радыё Рацыя