Настаўнікі і вучні слонімскіх школ віталі Андрэя Мельнікава



У суботу, 25 кастрычніка, Слонім наведаў беларускі бард з Гомеля Андрэй Мельнікаў. Ён упершыню выступіў перад школьнікамі і настаўнікамі гарадскіх сярэдніх школ № 3 і №4.

Андрэй Мельнікаў на Слонімшчыне не часты госць. Але ў апошнія гады ён актыўна прымае ўдзел ва ўшанаванні ўгодкаў аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў на Беларусі Міхала Валовіча ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна.

У слонімскіх гарадскіх школах пазнаёміў прысутных з беларускім бардам мясцовы літаратар Сяргей Чыгрын. А сваё выступленне ў Слоніме Андрэй Мельнікаў пачаў з новых песень, у якіх адлюстраваны любоў да Бацькаўшчыны, да беларускай гісторыі і культуры. Адначасова гомельскі госць у Слоніме праводзіў розныя конкурсы сярод настаўнікаў і вучняў па гісторыі, культуры і літаратуры Беларусі, а самым актыўным уручаў сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Наступныя сустрэчы з Андрэем Мельнікавым у горадзе над Шчарай запланаваны сёлета ў лістападзе.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.