Яшчэ ў адным украінскім музеі з’явіліся экспанаты беларускіх добраахвотнікаў



Калекцыя гістарычнага музея горада Гарохаў папоўнілася экспанатамі беларускіх добраахвотнікаў. У музей перадалі шэўрон байца Атрада «Пагоня» і сцяг з подпісамі байцоў Тактычнай групы «Беларусь». 

З’явіліся экспанаты ў межах праекта па перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, рэчаў беларускіх добраахвотнікаў. 

Арганізатарам праекта з’яўляецца Грамадскі сектар Атрада «Пагоня». 

Перад гэтым экспанаты беларускіх байцоў ужо з’явіліся ў Валынскім краязнаўчым музеі, музеях Хмяльніцкага, Cтарай Выжыўкі, Камень-Кашырска, Дубна, Ковеля і Уладзімір-Валынска.