Анатоль Ляўковіч: Адбываецца інфляцыя партыі
Кіраўнік аргкамітэта па стварэнні Рэспубліканскага грамадскага асветніцкага аб’яднання “Сацыял-дэмакраты за дыялог і кансалідацыю” і былы кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч распавядае, чаму сёння сябры партыі не могуць прыйсці да згоды.
У БСДП (Грамада) працягваецца “высвятленне адносін” паміж рознымі групоўкамі. Чаму аднапартыйцы сварацца, а не шукаюць кампрамісу?
Анатоль Ляўковіч: Зараз адбываецца інфляцыя партыі. Калі і ў 1991 годзе мы стварылі партыю, туды ўвайшлі вельмі вядомыя ў краіне людзі: Сяргей Законнікаў, Анатоль Вярцінскі, прафесар Кулажанка… Абралі старшынём партыі тады Міхася Ткачова. Структура была рэспектабельнай. Ткачоў вёў палітыку на дыялог і кансалідацыю грамадства. Калі нехта ішоў сценка на сценку, то кіраўнік казаў так: “Мы – адзіная краіна, нам патрэбна адзіная нацыя”. Але затым лідары пачалі зменяцца, партыя заняла радыкальную пазіцыю, якая ішла не на кансалідацыю, а на раскол грамадства. Сённяшняя партыйная інфляцыя менавіта тады і пачалася. З партыі сышлі вядомыя людзі, пачалася дэградацыя.
РР: А што партыйцам зараз дзяліць паміж сабой?
Анатоль Ляўковіч: Сённяшняя кіраўніца партыі Ірына Вештард па сутнасці не кіруе арганізацыяй. Чалавеку далі пасаду, бо некаму ж трэба афіцыйна сядзець у гэтым крэсле. Але кіруюць партыяй зусім іншыя людзі. Вось гэтыя плыні паміж сабой і скубуцца. І пакуль яны рвуць адзін аднаму чубы, узровень партыі ўжо апусціўся ніжэй калена.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя