У Менску затрыманы мужчына, які нападаў на жанчын у пад’ездах



У Менску затрыманы мужчына, які адшукваецца за напад на жанчын, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

13 верасня сталічная міліцыя абвясціла, што супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС па падазрэнні ва ўчыненні гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да двух жанчын шукаюць невядомага мужчыну. Падазраваны ў абодвух выпадках нападаў на жанчын паміж паверхамі ў жылых дамах, спрабаваў іх распрануць. Пры гэтым ніякіх пагроз і патрабаванняў у адрас жанчын не выказваў. Яго дзеянні былі непрацяглымі, паколькі пацярпелыя змаглі аказаць зламысніку актыўнае супраціўленне, пасля чаго мужчына ўцякаў у невядомым кірунку.

Паводле інфармацыі ГУУС, затрыманы — 27-гадовы  ураджэнец Берасцейскай вобласці, які нідзе не працуе.

„У дачыненні да затрыманага распачата справа па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства). Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў”, — расказаў першы намеснік начальніка Фрунзенскага РУУС Аляксандр Палулех.

belapan.by