Нік Вуйчыч наведаў Берасце
Паслухаць папулярнага матывацыйнага спікера прыйшло 3000 чалавек. Прычым імпрэзу прымеркавалі да 500-годдзя друку беларускае бібліі.
Нік Вуйчыч ад нараджэння хворы на тэтра-амэлію, рэдкую хваробу, якая прыводзіць да адсутнасці ўсіх чатырох канечнасцяў.
Нік Вуйчыч:
– Я другі раз у Беларусі. Першы раз у гэтым прыгожым горадзе Берасці. Я тут усяго на адзін дзень. Бо мы зараз знаходзімся ў еўрапейскім туры. Многія еўрапейскія краны сёння гавораць аб 500-годдзі рэфармацыі, аб 500-годдзі першай кнігі Францішка Скарыны.
Берасцейцам Нік Вуйчыч апавядаў аб “сваёй гісторыі”. Напачатку і пасля ягонага выступу са сцэны нагадалі пра скарынаўскую біблію і паказалі сумесную музычную праграму гурта “Спасение” з Валынскім сімфанічным аркестрам. Акрамя таго, на другім паверсе лядовага палацу былі прадстаўлены рэканструкцыя друкарскага станка часоў Францішка Скарыны, касцюміраваная фотазона і выстава літаратуры. Таксама ў інтэрнэце вялася прамая трансляцыя мерапрыемства.
[Not a valid template]
Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.
Фота аўтара