У Бельску Падляшскім спаборнічалі плыўцы
Беларускія каманды з Берасця, Светлагорска ды Баранавічаў прымалі ўдзел у восьмым Міжнародным турніры па плаванні дзіцячых камандаў з Літвы, Беларусі, Украіны ды Польшчы “Залатая восень 2014”. “Спаборнічаюць тут сёння 28 нашых спартсменаў,” – кажа старшы трэнер каманды са Светлагорска Сяргей Мальконда:
– Мы кожны год ездзім сюды, нам вельмі тут падабаецца, добрая арганізацыя. У нас 28 удзельнікаў, сярод іх прызёры краіны, чэмпіёны краіны, займалі першыя-другія месцы.
Турнір прайшоў у басейне ў Бельску Падляшскім. Усіх заявак было амаль сямсот, але прыняць удзел змаглі толькі чатыры сотні ўдзельнікаў.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.