Вяртанне філосафаў – 18 верасня



У панядзелак, 18 верасня,  у Менску прэзентуюць першыя два выпускі выдавецкай серыі «Спадчына: агледзіны»: грунтоўныя аднатамовікі выбраных твораў Тамаша Грыба і Уладзіміра Самойлы. Тэксты, раскіданыя ў старых перыёдыках БНР і Заходняй Беларусі і ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай, вяртаюць з небыцця імёны двух ідэолагаў беларускай нацыянальнай ідэі. Палемічная публіцыстыка і філасофскія трактаты, сацыялагічныя даследаванні і эпісталярый выбітных беларускіх мысляроў зацікавіць кожнага, хто цікавіцца гісторыяй нацыянальнага руху і беларускай думкі. ЗБС “Бацькаўшчына” і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашаюць!

Месца: музей “Краіна міні” (Палац прафсаюзаў) Час: 18 верасня а 18.30. Выступоўцы: Анатоль Сідарэвіч, гісторык Ганна Запартыка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Севярынец, даследчык літаратуры 1920-х гадоў Ціхан Чарнякевіч, крытык, літаратуразнаўца Наталля Гардзіенка, навуковец-архівіст, укладальніца гэтых выданняў Уваход вольны! Сустрэча адбываецца пры падтрымцы студыі “Grafini” www.grafini.by