У Еўропе па-ранейшаму занепакоены сітуацыя вакол БелАЭС
Шостая сустрэча бакоў Орхускай канвенцыі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН прайшла ў Будве, што ў Чарнагорыі. На ёй было аднагалосна заяўлена пра невыкананне Беларуссю сваіх абавязацельстваў.
Гаворка ідзе аб рэкамендацыях, выдадзеных краіне ў 2014 годзе, з-за парушэнняў, дапушчаных пры будаўніцтве АЭС.
Афіцыйная беларуская дэлегацыя ў асобе прадстаўніка Мінпрыроды Таццяны Яўдасевай не пярэчыла супраць прыняцця такога рашэння, а толькі падзякавала органам канвенцыі за экспертную дапамогу і дакладны аналіз сытуацыі.
Як заявіла Тацьцяна Новікава, якая прадстаўляла на сустрэчы грамадскае абʼяднанне «Экадом», Беларусь значна палепшыла нацыянальнае заканадаўства, якое тычыцца ўдзелу грамадскасці ў абмеркаванні экалагічна значных пытанняў, аднак будаўніцтва АЭС служыць крыніцай бесперапынных парушэнняў». Паводле яе слоў, камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі адкрыў ужо трэцюю справу ў сувязі з будаўніцтвам АЭС у Астраўцы.