Як сустракалі “вызваліцеляў”



17-га верасня 1939 года савецкія войскі ўвайшлі ў Заходнюю Беларусь. СССР такім чынам уступіў у Другую Сусветную вайну на баку Германіі. Але пад вывескай “вызвалення” заходніх беларусаў і ўкраінцаў ад гнёту польскіх паноў.

Жыхары вёскі Бухавічы Кобрыньскага раёну  сустракалі савецкіх “вызваліцеляў” з кветкамі, успамінае 84-гадовая Марыя Мартысюк:

– Сустракалі савецкіх воінаў. Кідалі ім і вянкі, і пернікі, і булкі, і яблыкі. У сяле зрабілі браму, сустакалі іх з кветкамі.

Паводле Марыі Мартысюк, людзі былі ўжо апрацаваныя савецкай прапагандай і верылі, што саветы прынеслі ім лёгкае, заможнае жыццё:

– Па радыё казалі, як пры саветах добра жыць, а на палякаў трэба працаваць.  Але як мы на іх працавалі, то нам плацілі. А як пазаганялі ў калгасы, вось тады мы зразумелі, што дачакаліся. У нас усё забралі, абрабавалі.

Мала таго, што ў калгасах шмат год не плацілі, людзі сталі баяцца новай ўлады. „За адно не так сказанае слова траплялі ў Сібір, як гэта было з маім дзедам. Ён згінуў там. І дагэтуль дабра няма”, – кажа Марыя Мартысюк.

Беларускае Радыё Рацыя