На Беларусі пачаўся ўлік белага бусла



Сёлета гэта ўжо сёмая міжнародная акцыя, якая адбываецца з інтэрвалам раз на 10 год. Сталае сачэнне (маніторынг) за зменай колькасці буслоў можа шмат распавесці аб стане навакольнага асяроддзя і дазволіць аператыўна рэагаваць на негатыўныя змены экалагічнага становішча. Пра акцыю распавядае Таццяна Смыкоўская, супрацоўніца гарадзенскага абласнога аддзялення Ахова птушак Бацькаўшчыны.

Таццяна Смыкоўская:

– Лічацца ўсё гнёзды, у якіх ёсць гняздуючыя пары, і птушаняты, якія ў іх вывеліся. Таксама гнёзды, у якім таксама ёсць птушкі, але птушанят там у іх няма, альбо яны загінулі. Па ўсё Беларусі гэта адбываецца. Пажадана ахапіць усе кропкі – паўнёвыя, усходнія, заходнія, паўночныя, для таго, каб дадзеныя былі больш цікавыя, маштабныя, больш поўныя. Таксама лічацца не толькі гнёзды і іх колькасць, але і мясцовасць, дзе буслы робяць сабе гняздо.

У нашай краіне рэгулярныя нацыянальныя ўлікі белага і чорнага бусла праводзяцца з канца 1950-х гадоў. Па дадзеных апошняга з іх, у 2004 годзе ў Беларусі жыло каля 21,5 тыс. пар белага бусла (9% сусветнай папуляцыі віду) і больш за 1 тыс. пар чорнага бусла. Наша краіна знаходзілася на чацвёртым месцы, пасля Польшчы, Іспаніі і Украіны, па колькасці белага бусла.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя