Беларускія баксёры перамаглі каманду Польшчы



Беларускія баксёры перамаглі ў матчавай сустрэчы з камандай Польшчы, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі бокса.

Міжнародная матчавая сустрэча нацыянальных каманд дзвюх краін прайшла на базе адпачынку „Прывал” у Гарадзенскім раёне і завяршылася перамогай беларускіх спартсменаў. Падапечныя Аляксандра Стрыжака выйгралі ў каманды Польшчы з лікам 8:4.

Вікторыі беларускай камандзе прынеслі юніёры Павел Міхайлюк (вагавая катэгорыя – 69 кг), Аляксей Алфёраў (75 кг), Вадзім Андрэеў (81 кг). У спаборніцтвах дарослых баксёраў не было роўных Дзмітрыю Асанаву (60 кг), Максіму Віславуху (64 кг), Аляксею Дзярнову (69 кг), Аляксандру Халаеву (81 кг) і Дзмітрыю Дароніну (звыш 91 кг). Пераможцы былі ўзнагароджаны медалямі і чэмпіёнскімі паясамі. Таксама каманда Беларусі адзначана спецыяльным кубкам.

belta.by