У Гародні пройдзе канферэнцыя, прысвечаная палякам у Беларусі



„Палякі на Беларусі з канца ХІХ да пачатку ХХІ стагоддзя” – так называецца навуковая канферэнцыя, якая пройдзе ў Гародні. Асноўнай навуковай праблемай сімпозіуму будзе польская нацыянальная меншасць на тэрыторыі Беларусі.

Гаворыць адзін з арганізатараў мерапрыемства, дырэктар Інстытута Усходняй Еўропы (Studium Europy Wschodniej) Варшаўскага Універсітэтуа Ян Маліцкі:

– Канферэнцыя спецыфічная і надзвычай цікавая, бо будзе абсалютна іншай, чым гэта было раней, калі том быў вынікам канферэнцыі. А тут будзе наадварот: выйшаў вельмі грунтоўны том вельмі аўтарытэтных польскіх і беларускіх даследчыкаў на тэму палякаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. І гэты том будзе прадстаўлены на канферэнцыі.

У навуковай канферэнцыі прымуць удзел вядомыя польскія і беларускія навукоўцы.

Як у томе, так і на канферэнцыі выступаюць такія прозвішчы, як Аляксандр Смалянчук, Андрэй Унучак, Андрэй Чарнякевіч. Будзе Ігар Мельнікаў з малодшага пакалення – вельмі вядомы даследчык, будзе Анатоль Вялікі – вядомы знаўца архіваў. Перадусім будзе Тадэвуш Гавін.

Чарговае навуковае выданне, прысвечанае палякам у Беларусі, неўзабаве з’явіцца ў польскіх кнігарнях. Канферэнцыя мае адбыцца з 20-га па 21-га верасня ў будынку Генеральнага Консульства Польшчы ў Гародні.

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара