„Вызваліцелі з Усходу” – рэпартаж Алесі Адамчук



Зараз многія заходнікі задаюцца пытаннем: што прынесла 17 верасня 1939 года савецкая ўлада, так званыя вызваліцелі з Усходу: свабоду ці рабства? Прыйшлі вызваліцелі ці прыгнятальнікі? І што ў выніку стала з нашым жыццём.

Саветаў заходнія беларусы ў бальшыні чакалі. Бо чулі, як з Усходу нясуцца частушкі пра добрае, шчаслівае жыццё. Дапамагалі разносіць чуткі мясцовыя і засланыя камуністы. Таму савецкую армію сустракалі прыязна і з кветкамі. Успамінае жыхарка вёскі Бухавічы Кобрыньскага раёна 84-гадовая Марыя Мартысюк.