Лукашэнка: Мэты і задачы вучэнняў „Захад-2017” цалкам выкананыя



„Мы паказалі здольнасць узброеных сіл Беларусі і Расеі па абароне інтарэсаў нашых дзяржаў”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам 20 верасня пасля назірання за ходам вучэнняў на Барысаўскім палігоне.

Паводле яго слоў, мэты і задачы вучэнняў „Захад-2017” цалкам выкананыя. „Мы адпрацавалі не толькі дзеянні арміі, але тэрытарыяльную абарону — так, як яна павінна працаваць у пагражальны перыяд”, — сказаў Лукашэнка.

„Мэты, пастаўленыя ў шырокім плане, рэалізаваныя на беларускіх і расейскіх палігонах. Вынікі вучэнняў яшчэ будуць падведзеныя, але ў цэлым задача вырашаная. Мы паказалі здольнасць узброеных сіл Беларусі і Расеі па абароне інтарэсаў нашых дзяржаў. Гэта была дэманстрацыя нашых магчымасцяў, усё было на вельмі высокім узроўні”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым, дадаў Лукашэнка, вучэнні „не былі паказушнымі”.

belapan.by