Свята беларускага тэатра на Падляшшы



У гэтым рэгіёне пройдзе тэатральны фестываль «Одэ». У Бельску Падляшскім, Беластоку ды Гайнаўцы ўжо з 24 верасня можна будзе пабачыць спектаклі творцаў з Беласточчыны і Беларусі.

«Сёлета наш фестываль будзе працягвацца ажно 2 тыдні, і пакажам там спектаклі, якія спадабаюцца кожнаму гледачу, незалежна ад узросту», лічыць галоўны арганізатар падзеяў Яанна Троц з тэатра «Чрэва»:

Для самых маленькіх з дзіцячага садка, для крыху старэйшых школьнікаў і ліцэістаў, а таксама для дарослых будуць і спектаклі, і перфарматыўныя чытанні. Спектаклі для дзяцей будуць спалучаны з майстар-класамі. Да таго ж будзе новая форма, якой не было падчас фестывалю, гэта юбілей-бенефіс Сяргея Кавалёва, які адзначае 30 гадоў творчай працы як драматург.

Сустрэча з пісьменнікамюбілярам ды творцамі, якія з ім супрацоўнічалі, адбудзецца 7 кастрычніка ў Драматычным тэатры Беластока. Падчас фестывалю пакажуць, сярод многіх іншых, прэм’ерны спектакль тэатра «Чрэва» «Ваўчок маўчок», «Добры дзень, Яраслаў Васілевіч», у якім удзельнічае моладзь з бельскіх беларускіх школ, ды спектаклі з Беларусі «Пайсці і не вярнуцца», «А мне не сорамна».

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя