Беларуска-польскія кансультацыі паміж МЗС пройдуць у Менску
У Менску 22 верасня пройдуць беларуска-польскія кансультацыі паміж МЗС на ўзроўні кіраўнікоў тэрытарыяльных падраздзяленняў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык 21 верасня ў Менску.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліць начальнік упраўлення Еўропы Яўген Вараб’ёў, польскую — дырэктар Усходняга дэпартамента Артур Міхальскі.
„Бакі абмяркуюць шырокі спектр актуальных пытанняў палітычнага, эканамічнага і культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы, а таксама ўзаемадзеянні ў межах міжнародных і рэгіянальных арганізацый”.
Паводле слоў Мірончыка, гэта чарговая сустрэча ў межах рэгулярных кантактаў кіраўнікоў профільных дэпартаментаў МЗС, падчас якіх агаворваюцца і ўзгадняюцца графікі кантактаў на міжведамасным роўні і ажыццяўляецца бягучая каардынацыя ўзаемадзеяння.
Фота sb.by