Фядута: Справа Шарамета не будзе раскрыта ў сучаснай Украіне
Па меркаванні Аляксандра Фядуты, журналіста і медыяэксперта, справу Паўла Шарамета пры сённяшняй уладзе не раскрыюць.
Аляксандр Фядута лічыць, што Шарамет загінуў па загадзе з Масквы:
– Пазбавіліся па загадзе з Масквы. Загад аддалі хутчэй за ўсё людзі, якія не з’яўляюцца грамадзянамі Расеі, а з’яўляюцца ўкраінскімі палітычнымі імігрантамі, і каму было трэба, каб Кліменка не дамовіўся ні ў якім выпадку з новай уладай. Таму я баюся, што праўду пра справу Шарамета і пры гэтай уладзе мы не даведаемся.
Гэтае меркаванне Аляксанд Фядута выказаў на сустрэчы з гарадзенцамі, куды прыйшло больш за тры дзясяткі жыхароў горада над Нёманам.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня