Жыхары Камянеччыны наведаюць Гайнаўку
Цягам лістападу ў рамках міні-праэкту ’’Гайнаўка – Камянец: Мы знаёмімся і супрацоўнічаем’’ чыноўнікаў і экспертаў і прафесіяналаў з шэрагу накірункаў дзейнасці гораду пазнаёмяць з аб’ектамі сацыяльнай сферы, аховы здароўя і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Каардынатар праэкту з беларускага боку Надзея Кірылюк перакананая, што ўзбагачэнне польскім досведам працы зможа дапамагчы наладзіць у рэгіёне больш эфектыўнае кіраванне сацыяльна значнымі аб’ектамі:
– Мэта нашага ўдзелу на польскі баку – гэта іх досвед дзейнасці ўстановаў адукацыі, установаў аховы здароўя, камунальных службаў, які мы можам эфектыўна выкарыстоўваць пра працы нашых прадпрыемстваў і ўстановаў.
З адпаведным візітам у красавіку 2015 году жыхары гораду Гайнаўка наведаюць горад Камянец з беларускага боку, дзе іх таксама пазнаёмяць з інфраструктурай гораду.
Праэкт рэалізуецца за еўрапейскія грошы ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва ’’Польшча-Беларусь-Україна 2007-2013’’.
Беларускае Радыё Рацыя, Камянец.